Здароўе і спорт

Шайба Кіслага ў авертайме прынесла «Нёману» другую перамогу ў паўфінале

У другім паўфінальным матчы Кубка прэзiдэнта паміж «Нёманам» і «Гомелем» толькі ў авертайме гродзенскія хакеісты здолелі вырваць перамогу ў паўднёўцаў. Вырашальны кідок на 71-й хвiлiне на свой рахунак запісаў Арцём Кіслы. Такім чынам «Нёман» павёў у серыі да чатырох перамог з лікам 2:0.

Другая гульня ў каманды Сяргея Пушкова атрымалася складаней за першую — адбівалася стомленасць у гульцоў на працягу матчу. У цэлым жа супернікі правялі роўную гульню, дзе ў першым і другім перыядах адрозніваліся на адну шайбу. У трэцім перыядзе каманды не закідвалі і з лікам 2:2 перайшлі ў авертайм. А ўжо там за кошт больш моцнай і агрэсіўнай гульні гродзенцы ў дадатковы час здолелі даціснуць «Гомель» і закінуць вырашальную шайбу. Яе аўтарам стаў Арцём Кіслы.

«Нёман» — «Гомель» 3:2 (АВ) (1:1, 1:1, 0:0, 1:0)

Галы:
13.47 0:1 — Мядзел (Равенка, Філічкін, — бол.)
15.44 1:1 — А.Маляўка (С.Маляўка, Боярчук)
22.11 2:1 — Кліменка (Багданоўскі)
29.43 2:2 — Топаль (Яронаў, Коласаў, — бол.)
70.27 3:2 — Кіслы (Лакканен)

Лік у серыі (да 4-ох перамог): «Нёман» — «Гомель» 2:0

Наступныя два матчы «Нёман» правядзе ўжо ў Гомелі. Гульні пройдуць 16 і 17 сакавіка.

[irp]

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024