Здароўе і спорт

Гродзенец стаў чэмпіёнам Беларусі па лоўлі рыбы на мармышку з лёду ў камандным заліку

Сёлетні чэмпіянат краіны па лоўлі рыбу на мармышку меў толькі два этапы замест запланаваных трох. Скараціла спаборніцтвы раптоўнае пацяпленне. Перамогу ў камандным заліку атрымала каманда «Фаварыт», у складзе каторай выступіў 19-гадовы гродзенец Яўген Бурбіцкі. Разам з узнагародамі пераможцы атрымалі званні Майстроў спорту. Перамога дала ім месцы ў складзе зборнай Беларусі і права будуць прадстаўляць краіну на Міжнародным чэмпіянаце наступнай зімой ў Казахстане.

У чэмпіянаце краіны Яўген удзельнічаў упершыню. Разам з ім у складзе каманды «Фаварыт» выступалі Аляксандр Раманаў, Аляксандр Мураўёў, Аляксандр Дз’ячэнка і трэнер Сяргей Павідайка.

Першы этап праходзіў на Чыгірынскім водасховішчы ў Магілёўскай вобласці. «Мароз пад час гэтых спаборніцтваў даходзіў да -25, а лавіць даводзілася без пальчатак, бо ў іх губляецца адчувальнасць», — расказаў Яўген. Другі этап ладзілі на Мінскім моры. Па выніках гэтага этапа каманда была пераможцам, а Яўген узяў золата яшчэ і ў асабістым заліку.

Каманда «Фаварыт» — пераможца Чэмпіяната Беларусі па лоўлі на мармышку з лёду

Па выніках двух этапаў каманда захавала лідарства, а вось у асабістым заліку Яўген застаўся на чацвёртым месцы. «Шкада, што з-за рэзкага пацяплення не змог адбыцца трэці этап. Быў шанец падняцца на п’едэстал, а так — застаўся з „драўляным“ медалём», — пажартаваў Яўген. Агульны ўлоў каманды склаў каля 18 кілаграмаў, унесак Яўгена Бурбіцкага ў агульную вагу — каля пяці кілаграмаў.

[irp posts="10 332″ name="У Парэччы рыбаловы спаборнічалі па лоўлі рыбы на мармышку"]

Сваю рыбацкую кар’еру ён пачаў ад шасці гадоў, калі брат пачаў браць з сабой на рыбу. Пазней брат гэты занятак пакінуў, а вось Яўген «падсеў» сур’ёзна. З 2013 года выступае як спартсмен. Ды і для працы выбраў «рыбнае» месца — адну з рыбалавецкіх крамаў. На сёлетнім чэмпіянаце ён быў адным з самых маладых удзельнікаў. Сярэдні ўзрост мармышачнікаў вагаеццца паміж 25 і 50 гадамі.

Чэмпіёнская мармышка Яўгена Бурбіцкага

Перамога прынесла Яўгену і ўсім членам каманды званні майстроў спорту Беларусі, месцы ў зборнай краіны па лоўлі на мармышку і права прадстаўляць Беларусь на Чэмпіянаце свету, які пройдзе наступнай зімой ў Казахстане.

Парады ад чэмпіёна:

  • Чым меншы дыяметр у мармышкі, тым лепш бярэ рыба
  • Калі акуні пасіўныя, то лепш выкарыстоўваць дробныя мармышкі
  • Калі ёсці платва, то памер мармышкі не крытычны, яна рэагуе на апусканне. Тут большае значэнне мае дыяметр лескі
  • Чым меншы дыяметр лескі, тым меншы супраціў, калі апускаеш мармышку. Калі паставіць надта тонкую леску, то прыйдзецца патраціць больш часу на выводжванне рыбы
Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024