У Гродне 8 сакавіка на галоўнай плошчы ўсталююць адкрыты мікрафон для віншаванняў

У Гродне 8 сакавіка ўсталююць адкрыты мікрафон, з дапамогай якога мужчыны змогуць павіншаваць голасна сваіх любімых, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры.

Незвычайную святочную акцыю 8 Сакавіка прыме Савецкая плошча ў Гродне. Апоўдні тут стартуе канцэртная праграма. Павіншуюць гродзенскіх жанчын са святам калектывы цэнтра культуры і запрошаныя госці. Абяцаюць арганізатары і некалькі музычных сюрпрызаў.

«У кожнага мужчыны з’явіцца магчымасць павіншаваць сваіх любімых так, каб пачуў увесь горад. Для гэтага на плошчы будзе ўсталяваны так званы адкрыты мікрафон», — адзначылі ў цэнтры культуры. Там падкрэслілі, што рыхтуюць падарункі і для тых, хто 8 Сакавіка святкуе дзень нараджэння. Жанчынам-імянінніцам падораць квіткі на любы канцэрт у гарадскім цэнтры культуры.

Варта наведаць плошчу і па яшчэ адной важнай прычыне. Ні адна жанчына не застанецца без віншаванняў, запэўніваюць маладыя актывісты з абласнога цэнтра. Як расказала першы сакратар гаркама БРСМ Зоя Урбаш 8 Сакавіка пройдзе акцыя «Мільён пунсовых цюльпанаў». Маладыя людзі будуць віншаваць і дарыць кветкі ўсім прадстаўніцам прыгожага полу, якія прыйшлі на свята.

На вялікім экране на Савецкай плошчы ўвесь дзень у рэжыме нон-стоп будуць круціць віншаванні і святочныя відэасюжэты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024