Здароўе і спорт

Дзмітрый Верхаўцоў стаў гульцом «Нёмана»

Дасведчаны 30-гадовы беларускі абаронца Дзмітрый Верхаўцоў у аўторак 7 сакавіка падпісаў з «Нёманам» гадавы кантракт, паведамляе афіцыйны сайт гродзенскага клуба. Гэты футбаліст стаў чацвёртым пачаткоўцам жоўта-зялёных у міжсезонне.

Верхаўцоў - выхаванец магілёўскага футбола. У Беларусi гулец выступаў толькi ў «Нафтане», пачаў ён там гуляць з 2004 года (пазней капітан каманды). У чэмпіянаце Беларусі 2008 года за «Нафтан» абаронца правёў усе 30 матчаў без замен, быў уключаны БФФ у спіс 22 лепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі. У 2009 годзе разам з «Нафтанам», які ўзначальваў тады Ігар Кавалевіч, футбаліст заваяваў свой першы тытул — Кубак Беларусі, забіўшы пераможны гол у фінальным матчы з салігорскім «Шахцёрам».

У пачатку і ў канцы 2009 года Дзмітрый праходзіў прагляды ў кіеўскім «Дынама» і ў «Селтыку» з Глазга, але пераходы беларуса не адбыліся. У студзенi 2010 года Верхаўцоў перайшоў у латвійскі «Вентспілс» і правёў там частку міжсезоння. Але ў сакавіку 2010 года Дзмітрый вярнуўся ў «Нафтан» з-за таго, што «Вентспілс» так і не выканаў абумоўленыя ў кантракце з наваполацкiм клубам умовы пераходу.

У снежні 2010 года футбаліст спрабаваў працаўладкавацца ў англійскiм «Эвертане», не атрымалася. У 2011 годдзе Верхаўцоў заключыў 3-гадовы кантракт з самарскім клубам «Крылы Саветаў», пакінуў клуб па заканчэнні тэрміна дамовы.

У 2014 годзе футбаліст падпісаў 2-гадовы кантракт з «Уфой», дэбютантам Прэм’ер-лігі. Праз 2 гады па ўзаемнай згодзе бакоў футбалiст скасаваў кантракт з расiйскай камандай. У пачатку 2016 года Дзмітрый падпісаў 1,5-гадовы кантракт з польскай «Каронай», дзе прабыў да сакавіка 2017 года.

Акрамя такой насычанай клубнай кар’еры, Верхаўцоў таксама з’яўляўся гульцом Моладзевай зборнай, а таксама выклікаўся ў нацыянальную зборную Беларусі.

[irp]

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024