У Гродне памерла адна з пацярпелых на Скідзельскім цукровым камбінаце

У Гродне памерла адна з пацярпелых ад успышкі пылапаветранай сумесі на Скідзельскім цукровым камбінаце. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў адміністрацыі Гродзенскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Жанчына памерла ў ноч з 3 на 4 сакавіка, ёй было 43 гады.

«Стан яшчэ адной пацярпелай застаецца цяжкім», — адзначылі ў адміністрацыі бальніцы.

Як паведамлялася, у ноч з 24 на 25 лютага ў галерэі Скідальскага цукровага камбіната, якая злучае цэх упакоўкі і фасоўкі цукру з ліфтавай шахтай, адбылася ўспышка пылапаветранай сумесі без наступнага гарэння. У выніку пацярпелі пяць супрацоўніц прадпрыемства. Ва ўсіх апёкі цела — ад 50% і вышэй, а таксама баратраўмы. Трох пацыентаў 25 лютага перавезлі з Гродна ў Мінск у рэанімацыйнае аддзяленне Рэспубліканскага апёкавага цэнтру, яшчэ дзве жанчыны знаходзіліся ў рэанімацыі Гродзенскай БХМД.

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па факце службовай халатнасці ў ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат», якая прывяла да па неасцярожнасці цяжкія наступствы (арт.428 КК РБ). Высвятляецца памер нанесенай прадпрыемству шкоды, праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024