Гродзенскі выканкам не дазволіў чарговую акцыю НеДармаедаў

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт у чарговы раз не дазволіў правядзенне мітынгу. Гэтым разам у Каложскім парку, дзе ўлады вызначылі месца для правядзення масавых мерапрыемстваў. Хоць заяўка была аформлена згодна з заканадаўствам, дэмакратычныя актывісты атрымалі адпіску, паведамляе «Гарадзенская вясна».

«Звяртаем Вашу ўвагу на не выкананне патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у частцы адсутнасці звестак абавязковых для адлюстравання ў заяве на правядзенне масавага мерапрыемства (Артыкул 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года № 114−3 „аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь“…» — напісана ў адмове.

[irp posts="11 728″ name="Гродзенскія ўлады забаранілі правядзенне «Марша недармаедаў""]

Старшыня Гродзенскай арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў каментуючы гэты дакумент адзначыў:

«На маю думку, гродзенскія ўлады свядома абралі тактыку канфрантацыі і самыя які ўжо раз парушаюць свае ж законы. Нагадаю, што з канца 90-х гадоў ніводная заяўка на правядзенне акцый пратэсту ці культурніцкіх мерапрыемстваў заяўленых гродзенскай дэмакратычнай супольнасцю не была задаволена мясцовымі уладамі».

Дэмакратычныя актывісты збіраліся правесці мітынг 15 сакавіка, у дзень беларускай канстытуцыі, у абарону канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзян.

[irp posts="13 667″ name="На ўдзельнікаў «маршу недармаедаў» у Гродне склалі пратаколы"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024