Рэканструкцыя Старога моста ў Гродне прэтэндуе на Дзяржпрэмію ў сферы навукі і тэхнікі

Аляксандр Лукашэнка асабіста азнаёміўся з распрацоўкамі, якія прэтэндуюць на атрыманне Дзяржаўнай прэміі ў сферы навукі і тэхнікі. Сярод іх — рэканструкцыя Старога моста ў Гродне, праведзеная ў 2008 годзе, піша Белта.

Пры рэканструкцыі аўтадарожнага гістарычнага моста праз Нёман у Гродне быў упершыню выкарыстаны наватарскі метад пераводу работы існуючай пабудовы з трохпралётнай на пяціпралётную схему за кошт яго ўздыму і падвядзення знізу галоўных апорных ферм.

«Расейцы і палякі прапаноўвалі разбурыць гэты мост і на працягу трох гадоў пабудаваць яго нанова. Натуральна, горад не пайшоў на гэта. Па-першае, гэты мост гістарычны, а па-другое, закрыццё руху ў цэнтры на тры гады стала б для горада катастрофай. Таму было вырашана рэканструяваць мост», — распавёў галоўны інжынер прадпрыемства «Інстытут Гроднаграмадзянпраект», заслужаны будаўнік Беларусі Рышард Кацынель.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024