Людзі і справы

Апытанне на вулiцах: цi ёсць у Гродне дыскрымінацыя?

У сераду 1 сакавіка ААН адзачае Дзень адмовы ад дыскрымінацыі. Штогадовы дзень «Нуль дыскрымінацыі» праводзіцца каб нагадаць, што кожны чалавек мае права годна і паўнавартасна жыць незалежна ад паходжання, колеру скуры, полу, узросту, веры, сэксуальнай арыентацыі, здароўя ці іншых фактараў. Карэспандэнт Hrodna.life выйшаў на вуліцы Гродна і пагутарыў з гараджанамі на тэму дыскрымінацыі.

Іна

— Мне здаецца, у нашым горадзе няма дыскрымінацыі, усё добра і нікога не ўшчамляюць. Але мая сяброўка лічыць інакш, яна нядаўна распавядала, што ў некаторых начных клубах бачыла дыскрымінацыю прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Калi да афрыканцаў там прывыклі, то вось да туркменаў людзі неяк негатыўна ставяцца.

Жон

— Я афрыканскі студэнт, у Гродне усё добра і спакойна, але бывала пару разоў звязваўся з дыскрымінацыяй у барах і начных клубах. Там, напрыклад, не так проста пазнаёміцца з беларускай дзяўчынай, бо яны перадузята ставяцца да афрыканцаў.

Рычард

— Наш урад дыскрымінуе свой народ. Няма жыцця і няма працы, вось у чым праблема. Для прыезджых яны ўсё робяць, а вось для сваіх ужо нічога. Хацелася б нармальнага жыцця, а то ўсё абяцаюць і абяцаюць.

Ганна

— Дыскрымінацыя ў нашым горадзе, напэўна, да замежных студэнтаў, у прыватнасці да туркменаў. Некаторыя з іх не могуць за сябе пастаяць і сказаць нешта ў адказ. Вось і часцяком атрымліваюць у свой адрас негатыўныя водгукі, гэта я больш пра дзяўчат. Хлопцы ж могуць сабрацца групай і груба адказаць.

Яўген

— На сённяшні дзень, я лічу, што больш за ўсё ў нас дыскрымінуюць просты народ. У сацыяльным і матэрыяльным плане, людзі сталі жыць горш. Гэта ўжо наглядна відаць. Сітуацыя ў краіне не зусім стабільная. Таксама адзначу, што ў нас ёсць дыскрымінацыя прадпрымальнікаў. Спачатку іх прыціскаюць, а потым пытаюць, у чым жа прычына і чаму яны не працуюць.

Насця

— Мне здаецца, у горадзе ідзе дыскрымінацыя туркменскіх студэнтаў. Даводзілася не раз бачыць непрыстойныя іх паводзіны ў грамадскіх месцах горада. Яны занадта шмат сабе дазваляюць, а таксама лічаць, што ім у Гродне ўсё дазволена. Вось і з-за гэтага да іх такое стаўленне.

Антон

— Я лічу, што ў нашым горадзе вельмі моцна дыскрымінуюць дзяўчат, у плане адносiн. Напрыклад, вось калі ў хлопца шмат дзяўчат, то яго называюць «бабнік» і гэта яшчэ не так дрэнна, як здаецца. А калі ў дзяўчыны шмат хлопцаў, то яе называюць ужо дрэнным словам на лiтару «ш». Я лічу гэта няправільным, бо хлопцы і дзяўчаты атрымліваюць аднолькавае задавальненне. Мы павінны перастаць так дзяўчат называць.

Дзяніс

— Можа я не назіральны, але мне здаецца, што ўсё ж такі ў Гродне усё добра і нікога не дыскрымінуюць. У нас добры і спакойны горад, дзе ўжыцца можа кожны.

Віталь Пятровіч

— Дыскрымінацыі ў Гродне няма, я ўжо даўно не бачыў, каб ушчамлялі або прыніжалі каго-небудзь. Гэта я больш кажу за сваё пакаленне, але як сябе цяпер паводзіць моладзь, я сказаць не магу. Ведаю, што ў Віцебску былі нейкія дэманстрацыі людзей, але ў Гродне быццам бы пакуль спакойна.

Раман

— Я не мясцовы, але магу сказаць за свой горад Бабруйск, які моцна адрозніваецца ад вашага. У маім горадзе шмат быдла ў спартыўных касцюмах, якія жывуць паводле паняццяў 90-х і гэта псуе ўсё ўражанне пра горад. Такія людзі дыскрымінуюць сучасную моладзь — заганяюць у нейкія свае рамкі і прымушаюць быць усіх аднолькавымі. У Гродне я такога не назіраю, гэта добры горад, дзе шмат антыфашыстаў, якія сочаць за парадкам.


Віктар

— У нас нікога не дыскрымінуюць. Я лічу, што Гродна прадстаўляе роўныя магчымасці для ўсіх, і я не бачу ў гэтым месцы прычын для нейкай дыскрымінацыі. У нас можна ўбачыць людзей розных нацыянальнасцяў, якія вучацца, а таксама задзейнічаны ў бізнесе. У мяне знаёмыя з Туркменіі і трымаюць у Гродне бізнес звязаны са сферай паслуг. І да іх няма ніякiх прадузятых адносін. Нават да тых жа бяздомных у нас ставяцца вельмі лаяльна. Ды і па палавой прыкмеце ў нас дыскрымінацыі няма.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024