Пад Гродна прайшоў аўтамабільны біятлон

Пад Гродна ўладальнікі пазадарожнікаў незвычайным спосабам адзначылі Масленіцу і павіншавалі жанчын з надыходзячым 8 сакавіка. 25 лютага актывісты Гродзенскай абласной структурай ДТСААФ сумесна з першаснай арганізацыяй ДТСААФ «Поўны Прывад» правялі аўтабіятлон, перадае БелТА.

youtu.be/bsxE2iqWg-Q

Правілы такога «біятлону» простыя: удзельнікі павінны пераадолець некалькі кругоў па бездаражы, у канцы кожнага заязджаючы на агнявую мяжу. У выпадку промаху — штрафное кола.

Калі мужчыны спаборнічалі ў заліку турніру «Масленіца», то спецыяльна для прадстаўніц прыгожага полу праводзіўся яшчэ асобны турнір «Супер-8». Ён у апошнія гады карыстаецца папулярнасцю і прыцягвае ўсё больш удзельніц. Хтосьці прыязджае на сваім джыпе, хтосьці выкарыстоўвае машыны мужа або сяброў.

Падзяліцца
Меткі: аўтофота

Апошнія запісы

Як будуць святкаваць Дзень працы ў Гродне: праграма на 1 траўня 2024

Першамай 2024 у Гродне будуць святкаваць у асноўным у парку Жылібера. У праграме спартыўныя мерапрыемствы,…

28 красавіка 2024

У Гродзенскай вобласці адкрылі для турыстаў 400-гадовае падзямелле. На ўсю Беларусь такіх толькі два

У навагрудскім касцёле Арханёла Міхаіла 27 красавіка ўрачыста адкрылі крыпту імя cвятога Дамініка і біскупа…

28 красавіка 2024

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024