Стан пацярпелых на Скідзельскім цукровым камбінаце застаецца цяжкім

Па словах медыкаў, стан усіх пацярпелых пры ўспышцы пылапаветранай сумесі на Скідзельскім цукровым камбінаце застаецца цяжкім. Траіх пацыентаў 25 лютага перавезлі з Гродна ў Мінск у рэанімацыйнае аддзяленне Рэспубліканскага апёкавага цэнтру, спецыялісты якога не сталі даваць падрабязныя каментары пра стан пацярпелых жанчын, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Яшчэ дзве пацыенткі знаходзяцца ў бальніцы Гродна, лекары праводзяць кансультацыі з нагоды далейшых дзеянняў. Сёння перавозіць пацярпелых у Мінск не плануецца.

Усе работніцы прадпрыемства атрымалі апёкі цела — ад 50% і вышэй, а таксама баратраўмы. Здарэнне адбылося ў ноч з 24 на 25 лютага ў галерэі Скідальскага цукровага камбіната, якая злучае цэх упакоўкі і фасоўкі цукру з ліфтавай шахтай, адбылася ўспышка пылапаветранай сумесі без наступнага гарэння.

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па факце службовай халатнасці ў ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат», якая прывяла да, па неасцярожнасці, цяжкіх наступстваў (арт.428 КК РБ). Высвятляецца памер нанесенай прадпрыемству шкоды, праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024