Горад

Фотарэпартаж: Самы буйны будаўнічы гіпермаркет Беларусі адкрылі ў Гродне

Гіпермаркет «Мацярык» адкрылі ў Гродне ў суботу 25 лютага. На 10 000 кв.м. гандлёвай залы новай крамы прадстаўлена больш за 60 000 тавараў для рамонту.

Гіпермаркет у Гродне пабудавалі хутка — усяго за восем месяцаў.

«Два гады таму ў Гродна прыйшоў інвестар і сказаў, што яго каманда хутка пабудуе ў горадзе сур’ёзны будаўнічы гіпермаркет. І яны сваё слова стрымалi, — распавёў на адкрыцці старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. — Мне хочацца верыць, што „Мацярык“ будзе карысны гараджанам. А самае галоўнае, што ён даў працу 150 гродзенцам».

У «Мацярыку» гродзенцы змогуць знайсці будаўнічыя сумесі, тавары для дома, інструмент і электрыку, вырабы з дрэва, сантэхніку, плітку і падлогавыя пакрыцці, фарбы, шпалеры, свяцільнікі, іншыя дэкаратыўныя матэрыялы, пакаёвыя і вулічныя расліны, насенне, садовую мэблю, тэхніку і многае іншае. Адметнай гандлёвай прапановай гіпермаркета з’яўляецца аддзел «Садовы свет» плошчай больш за 1500 кв м.

У гіпермаркеце прадстаўлены тавары з 20 краін свету. У сярэднім у «Мацярыку» разлічваюць, што кожны пакупнік будзе пакідаць каля 10−15 рублёў. Для наведвальнікаў-аўтамабілістаў ёсць паркоўка на 360 машына-месцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024