«Каб не бязвізавы рэжым, наўрад ці хто-небудзь прыехаў бы». 15 еўрапейскіх студэнтаў у Гродне знаёмяцца з Беларуссю

У рамках праграмы студэнцкай арганізацыі AEGEE у Гродна на пяць дзён прыехалі студэнты з розных краiн Еўропы. Мэта — пазнаёміцца з Беларуссю і абмяняцца досведам з мясцовымі студэнтамі. Такая паездка адбываецца ўжо другі раз. Першая група прыязджала ў 2015 годзе.

15 студэнтаў-замежнікаў запрасіла ў Гродна мясцовае падраздзяленне AEGEE. Госці прыехалі з Нідэрландаў, Германіі, Чэхіі, Італіі, Іспаніі, Фінляндыі, Вугоршчыны, Расіі, Грэцыі і іншых краін.

За пяць дзён яны наведаюць славутасці Гродна, пройдуць шэраг майстар-класаў і бліжэй пазнаёмяцца з мясцовым насельнiцтвам.

«Важную ролю ў гэтым прыездзе адыграў бязвізавы рэжым. Калі б яго не было, да нас наўрад ці хто-небудзь прыехаў бы», — распавяла кіраўнічка AEGEE ў Гродне Ганна Іназемцава.


AEGEE — няўрадавая некамерцыйная студэнцкая арганізацыя, якая прасоўвае ідэі кааперацыі і інтэграцыі сярод еўрапейскай моладзі. AEGEE-Europe налічвае 15 000 членаў з 40 краін Еўропы.

AEGEE імкнецца пераадолець нацыянальны, культурны і этнічны падзел, заахвочвае моладзь да мабільнасці і спрыяе стварэнню магчымасцяў для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. AEGEE ставіць сваёй мэтай аб’яднаць студэнтаў і маладых людзей ад 18 да 30 гадоў з усіх краін Еўропы ў адзіную супольнасць зацікаўленай і ініцыятыўнай моладзі, свабоднай ад стэрэатыпаў і адкрытай знаёмству з іншымі краінамі, іх культурай і звычаямі.


Альвара, Іспанія

— Я заўсёды хацеў прыехаць у Беларусь і такая паездка стала для мяне вельмі добрай магчымасцю. Вялікі плюс гэта бязвізавы рэжым. У нас у Іспаніі няма пасольства Беларусі і візу ў вашу краіну было б складана зрабіць. А так без праблем мы арганізаваліся і перасеклі мяжу. Гродна мне вельмі падабаецца, прыгожы горад, я быў здзіўлены яго прыгажосцю. Мы ж у Іспаніі пра Беларусь нічога не ведаем. Па прыездзе дадому, абавязкова запрашу сяброў у вашу краіну.


Марыя, Грэцыя

— Вельмі задаволена што прыехала ў Гродна. Горад проста выдатны і людзі тут гасцінныя. Мне спадабалася ваша культура, бо да прыезду ў Беларусь я заўсёды думала, што на поўначы людзі з не вельмі шырокім кругаглядам. Але на самой справе ўсё iнакш — шмат людзей, якія ўсміхаюцца.


Золтан, Вугоршчына

— Вельмі даўно хацеў у Беларусь прыехаць, гэтая краіна раней была прыхаваная для многіх. Зараз жа ў турыстаў з’явіўся рэальны шанец убачыць яе. Гродна мне вельмі спадабаўся, асабліва яго архітэктура. Я гатовы сюды часцей прыязджаць.


Фотасправаздача: як замежнікі вывучаюць беларускія танцы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024