У Гродне выбіраюць самага разумнага міліцыянта вобласці

У пятніцу, 24 лютага, у гродзенскім шахматным клубе стартавала штогадовае першынство вобласці сярод работнікаў УУС па гульні ў шахматы. У такіх спаборніцтвах выступаюць два лепшыя супрацоўнікі з кожнага раёна. Усяго ў першынстве прымае ўдзел 48 чалавек, сярод іх і адна дзяўчына.

Спаборніцтвы праходзяць у 7 тураў, лепшыя сустрэнуцца ў фінале, каб вызначыць мацнейшага, які пасля будзе прадстаўляць Гродзенскую вобласць на чэмпіянаце рэспублікі.

«У нас праходзяць спаборніцтвы не толькі сярод супрацоўнікаў УУС, але і МНС, следчага камітэта, пракуратуры і г. д. У такіх спаборніцтвах безумоўна ёсць сэнс для супрацоўнікаў, гэта дапамагае ім развіваць мысленне і хутчэй вырашаць складаныя задачы. Мы кожны год выступаем паспяхова на чэмпіянаце рэспублікі, да прыкладу, у мінулым годзе лепшы супрацоўнік УУС у Гродне стаў лепшым і ў краіне. Хлопцы ў нас вельмi моцныя і разумныя, і гэта радуе», — распавёў галоўны суддзя спаборніцтваў Валерый Петрасян.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024