Разліў азербайджанскага віна могуць арганізаваць у Гродзенскай вобласці

Азербайджан вывучыць магчымасці арганізаваць разліў вінагарэлачнага матэрыялу ў Гродзенскай вобласці. Тэма абмяркоўвалася 22 лютага ў час сустрэчы старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Латыфам Гандзілавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол прыбыў у Гродзенскую вобласць для абмеркавання магчымых напрамкаў для эканамічнага супрацоўніцтва рэгіёну з Азербайджанам. «З найбольш актуальных напрамкаў - пытанні паставак тытунёвай сыравіны для фабрыкі „Нёман“. У бліжэйшыя дні перамовы ў гэтым кірунку адбудуцца з удзелам прадстаўнікоў Мінэканомікі. Таксама мы маем намер вывучыць пытанне арганізацыі разліву вінагарэлачных матэрыялаў з Азербайджана на прадпрыемствах рэгіёну. Цікавыя іншыя праекты ў перапрацоўчай галіне», — паведаміў Латыф Гандзілаў.

Уладзімір Краўцоў адзначыў, што з Азербайджанам у Гродзенскай вобласці склаліся вельмі добрыя ўзаемаадносіны ў цэлым, яны адбіваюцца і на эканоміцы.

Прадукцыю ў гэтую краіну пастаўляюць многія прадпрыемствы рэгіёну, ёсць гандлёвы дом у Баку. На думку губернатара, перспектыўна і ўзаемавыгадна для бакоў развіццё паставак мяса-малочнай прадукцыі і тавараў дрэваапрацоўкі: беларускую пліту і мэблю прадстаўнікі Азербайджана закупляюць для продажу як на ўнутраным рынку, так і ў суседнія краіны.

Актыўна працуе з Азербайджанам ГТФ «Нёман». Што тычыцца арганізацыі разліву азербайджанскага віна і каньякоў у Беларусі, то ідэю магчыма рэалізаваць рознымі спосабамі: на шклозаводзе ў Гродне вырабляюць прыдатную тару, разліў прадукцыі можна арганізаваць на лікёрагарэлачных заводах у Гродне альбо Дзятлаве.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі таксама перспектывы ўзаемадзеяння ў турызме і культурнай сферы, інвестыцыйнае супрацоўніцтва.

Тавараабарот Гродзенскай вобласці з Азербайджанам за 2016 год склаў $ 5,2 млн (96,4% да папярэдняга году). Больш за $ 4 млн прыпадае на экспарт тавараў. Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі сталі драўняна-кудзелістыя і драўняна-стружкавыя пліты, сталовы і кухонны посуд, этылавы спірт, мэбля і яе часткі, каўбасы і прадукцыя з мяса, сметанковае масла, бульба, краны, клапаны і вентылі. Імпартавалася толькі тытунёвая сыравіна. На тэрыторыі Гродзенскай вобласці працуюць шэсць арганізацый з удзелам азербайджанскага капіталу, пераважна яны прадстаўляюць сферу паслуг і рэстаранны бізнес.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024