Здароўе і спорт

У таварыскай гульні «Нёман» разграміў «Ліду»

У сераду, 22 лютага, «Нёман» правёў чарговы таварыскі матч у Гродне. Каманда Ігара Кавалевіча ў новым манежы прымала сваіх абласных суседзей ФК «Ліда». Матч скончыўся разгромнай перамогай гродзенскага клуба з лікам 3:0.

Як і ў матчы з «Праменем», хуткі гол у самым пачатку гульні забіў навабранец Жукоўскі. Ужо ў канцоўцы першай паловы падвоіў перавагу гродзенцаў Зубкоў. У другім тайме лiк да разгрому «Лiды» давёў Клімовіч.

«Нёман» — «Ліда» — 3:0

У матчы з «Лiдай» гродзенцы выступалі наступным складам:

Курганскі (Шышлоў, 46), Пол Ралан (Яблонскі, 46), Хвалько (Дземідовіч, 68), Анюкевіч (Кавалёнак, 63), Ляшко (Горбач, 46), Зубкоў (Бомбель, 61), Якімаў (Клімовіч, 46), Савіцкі (Журневіч, 56), Жукоўскі (Канцавы, 46), Канавалаў (Яроцкі, 46), Лакціёнаў (Сянкевіч, 56).

Ужо ў чацвер, 23 лютага, у Гродне афіцыйна адкрыюць футбольны манеж. На адкрыццё новага спартыўнага аб’екта запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак у 12.00.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024