Спадчына

На шпацыр па старым горадзе запрашае выстава «Гродна. Позірк у мінулае»

Як змяняўся Гродна і як выглядалі яго жыхары, чым займаліся і дзе любілі фатаграфавацца ў канцы XIX i пачатку XX ст., можна ўбачыць на выставе фатаграфій «Гродна. Позiрк у мінулае». Яна адкрылася ў аўторак 21 лютага ў аддзеле перыядычных выданняў абласной бібліятэкі імя Карскага (Новы замак). Унікальныя фатаграфіі з прыватных калекцый у бібліятэку перадалі краязнаўцы і гісторыкі Алесь Гостеў і Аляксандр Сявенка.

Большая частка выставы з’яўляецца віртуальнай і знаходзіцца ў архіве Гродзенскай бібліятэкі. Там жа захоўваюцца здымкі гродзенскага калекцыянера і краязнаўцы Віктара Саяпіна, які нядаўна пайшоў з жыцця.

На выставе, акрамя фотаздымкаў, прадстаўлены і кнігі, прысвечаныя фота і фотасправе.

Большую частку выставы ў бібліятэцы прадстаўляе Аляксандр Сявенка. Акрамя старых кніг і дакументаў ён ужо шмат гадоў збірае і фотаздымки. У яго калекцыі шмат унікальных здымкаў Гродна і гродзенцаў. Некаторыя здымкі з калекцыі ён прадастаўляе для выдання кніг.

«Калекцыянаваць фатаграфіі я пачаў яшчэ ў дзяцінстве. У чацвёртым класе я захапіўся фота сур’ёзна і тады звярнуў увагу, што з дапамогай старых здымкаў можна шмат чаму навучыцца: як размяшчаюцца людзі, які павінен быць фон і іншае. Ужо тады я разумеў, што ў нас у горадзе працавалі сапраўдныя майстры фатаграфій і браў з іх прыклад. З часам навучыўся разумець фатаграфіі і цяпер пры поглядзе на даваенны здымак магу адгадаць месца і салон дзе фатаграфаваліся», — сказаў гісторык на адкрыццi выставы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024