Горад

Будаўніцтва новага консульства Літвы ў Гродне можа пачацца ў 2018 годзе

Вялікую пляцоўку ў цэнтры Гродна паміж вуліцамі Васілька, Паўлоўскага і Кірава выдзелілі для літоўскага генконсульства яшчэ ў 2009 годзе, але за 8 гадоў будаўнічыя працы так і не пачаліся. Літоўцы ад зямлі не адмовіліся, наадварот, усе гэтыя гады вялі працу па зборы дакументацыі, расказаў Hrodna.life генеральны консул Літвы ў Гродне Генадзiюс Мацкелiс.

«Мы ўжо даўно маем патрэбу ў новым будынку. Пакуль мы знаходзімся ў часова арандаваных памяшканнях на вуліцы Горкага. Тое, што візавыя цэнтры адкрыліся — гэта ўсяго толькі пачатковая апрацоўка дакументаў, у самым жа консульстве ўся праца ідзе па-іншаму», — кажа Генадзiюс Мацкелiс. Таму ўласны будынак для пляцоўкі ўсё яшчэ патрэбны

Асноўная праблема, якая зацягнула будаўніцтва — тэндар на праекціроўку. Гэтым спецыялісты займаліся два гады. Таксама два гады працавалі над праектам.

«Зараз ідзе ўзгадненне дакументацыі з мясцовымі ўладамі. Як толькі будзе вынік, мы прыступім да рэальных будаўнічых прац. Праект ужо ёсць, ён таксама чакае ўзгаднення. Думаю, асноўныя працы пачнуцца не раней за 2018 год».

Згодна з праектам на выдзеленай тэрыторыі ў цэнтры Гродна прадугледжваецца будаўніцтва двухпавярховага будынка, які будзе ўпісвацца ў стары горад. Раней, да 2007 года, на гэтым месцы стаяў паравы млын (нашчадкі гаспадароў млына сёння жывуць у Ізраілі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024