У фолк-конкурсе «Гарадзенская беларусачка — 2017» змогуць паўдзельнічаць не толькі студэнткі

У Гродзенскім гарадскім доме культуры 28 лютага пройдзе кастынг ХІ фолк-конкурсу «Гарадзенская беларусачка — 2017» — першы за 20 гадоў. Арганізатары падрыхтавалі і іншыя навінкі, сярод іх — спаборніцтва па чэрлідынгу.

Сёлета ўдзельніцамі змогуць стаць не толькі студэнткі. На кастынг запрашаюць усіх дзяўчат ад 17 да 24 гадоў: навучэнцы школ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, ВНУ, рабочая моладзь.

Адзін з арганізатараў конкурсу Сяргей Іваноў адзначае, што сёлетняя «Гарадзенская беларусачка» будзе адрознівацца ад папярэдніх. Упершыню за 20 гадоў існавання конкурсу вырашана правесці кастынг. Галоўным крытэрыям застаецца свабоднае валоданне беларускай мовай. Застанецца кулінарны конкурс, але плануецца адысці ад звыклых караваяў і прыгатаваць іншыя беларускія стравы.

«Адной з фішак гэтага года будзе танцавальны конкурс у стылі чэрлідынгу на беларускі лад. Гэты напрамак набірае рост. У 2016 годзе чэрлідынг быў прыняты ў якасці часовага члена ў Міжнародны алімпійскі камітэт тэрмінам на тры гады. Пасля іх гэты від спорту можа паўторна звярнуцца ў МАК, каб стаць часткай спартыўнай праграмы Алімпійскіх гульняў.

Будучыня ў чэрлідынгу ў Беларусі ёсць, чакаецца рашэнне Міністэрства спорту і турызму аб прызнанні чэрлідынгу відам спорту. Ён будзе ўключаны ў рэспубліканскую студэнцкую ўніверсіяду".

Арганізатары «Гарадзенскай беларусачкі» вырашылі падтрымаць ініцыятыву, дадаўшы ў гэты спорт беларускасцi.

Пастаноўшчыкам новага кірунку ў конкурсе будзе майстар спорту, трэнер і капітан групы падтрымкі «Айсберг» Наталля Вялічка.

Фінал конкурсу пройдзе ў канцы красавіка ў канцэртнай зале каледжа мастацтваў.

Як праходзіў леташні фінал конкурсу, глядзіце тут.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024