Здароўе і спорт

«Металург» абыграў «Нёман» у апошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Беларусі

У Гродне, у апошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату, які ўжо нічога не вырашаў, «Нёман» пры сваіх заўзятарах не здолеў абыграць жлобінскі «Металург». Падапечныя Сяргея Пушкова саступілі «ваўкам» з лікам 1:2.

«Нёман» — «Металург» 1:2 (0:0, 1:1, 0:1)

галы:
22.27 1: 0 — Стэфановіч (Рэмезаў, Коршунаў)
34.36 1: 1 — Кувека (Гаўрылёнак, Кашкар)
40.23 1: 2 — Філін (Кувека, Кашкар)

Пасля заканчэння регулярнага чэмпіянату, «Нёман» размясціўся на другім месцы ў турнірнай табліцы з 95 ачкамі ў актыве. Першы радок за «Юнацтвам», мінская каманда набрала 100 ачкоў. А на трэцім месцы размясціўся ХК «Гомель», у паўднёўцаў 82 бала ў актыве.

Свой першы матч у плэй-оф, «Нёман» правядзе ў Гродне і будзе прымаць свайго абласнога суседа ХК «Ліда». Гульня пройдзе ў суботу 25 лютага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024