Мечыслаў Яськевіч стварыў новую арганізацыю — Супольнасць палякаў Беларусі

Устаноўчы сход новай польскай арганізацыі прайшоў у Гродне 19 лютага. Былы старшыня Саюза палякаў Мечыслаў Яськевіч, які адмовіўся падпарадкоўвацца новым уладам Саюза, разам з 69 паплечнікамі стварыў новую арганізацыю. Ён перакананы, што яе атрымаецца афіцыйна зарэгістраваць, перадае паведамленне агенцтва PAP беластоцкая Gazeta Wyborcza.

Стварыць новую арганізацыю схілілі «безпадстаўныя абвінавачанні»

Супольнасць палякаў Беларусі ствараюць Мечыслаў Яськевіч і Алена Дубоўская (былая дырэктарка польскай школы пры СПБ), якім 12 лютага прыпынілі членства ў кіраўнічых органах Саюза палякаў. Іх абвінавачваюць у махлярстве: між іншым, Яськевіч фіктыўна ўладкаваў на працу сваю дачку, што стала жыве за мяжой. У выніку канфлікту ён наогул адмовіўся перадаваць новаму кіраўніцтву Саюза, абранаму ў снежні 2016, фірму «Крэсовія», якая з’яўляецца фінансавай і легальнай базай дзейнасці для непрызнанай беларускімі ўладамі арганізацыі.

[irp posts="11 786″ name="У Саюзе палякаў новы раскол? Былы старшыня арганізацыі не хоча аддаваць новаму кіраўніцтву яе маёмасць"]

Яськевіч і Дубоўская кажуць, што да рашэння стварыць новую арганізацыю іх схіліла «адсутнасць згоды на бачанне дзейнасці СПБ пасля снежаньскіх выбараў новых улад, іх стаўленне да людзей, беспадстаўныя абвінавачанні ў бок заслужаных дзеячоў, адсутнасць пашаны да аўтарытэтаў польскага жыцця ў Беларусі, уцягванне Саюза ў палітычную дзейнасць і ўнутраныя спрэчкі».

Нагадаем, у снежні 2016 Мечыслаў Яськевіч прайграў выбары старшыні Саюза палякаў. Кіраўнічкай арганізацыі зноў стала Анжаліка Борыс. Аднак за Яськевіча галасавала нямала дэлегатаў з’езду.

«Час пакажа, чыё бачанне лепш»

Новая арганізацыя будзе намагацца атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў Беларусі. Пачаткова яна будзе аб’ядноўваць пераважна дзеячоў з Гродзеншчыны, але, па словах Дубоўскай, ёсць цікавасць і з боку прадстаўнікоў іншых рэгіёнаў.

Стваральнікі новай суполкі палякаў у Беларусі кажуць, што яны хочуць «вярнуцца да асноўных каштоўнасцяў і мэтаў польскай арганізацыі, такіх як адукацыя, вывучэнне польскай мовы, клопат пра польскія месцы нацыянальнай памяці і папулярызацыя польскай гісторыі ў Беларусі, падтрымка польскай традыцыі, звычаяў і культуры, інтэграцыя палякаў праз усе віды дзейнасці і падтрыманне сувязі з прарадзімай».

Заснавальнікі новай структуры падкрэсліваюць сваю прыхільнасць да дэмакратычных і хрысціянскіх каштоўнасцей і заяўляюць аб сваёй гатоўнасці супрацоўнічаць з людзьмі і супольнасцямі, якія падзяляюць іх бачанне і каштоўнасці. «Мы не маем намеру прыніжаць каго-небудзь, кідаць ілжывыя абвінавачванні. Час і практыка пакажа, чыё бачанне лепш за ўсё для палякаў у Беларусі», — заявілі яны.

Яськевіч і Дубоўская кажуць, што новае кіраўніцтва Саюза палякаў «не спрабавала з імі весці дыялог». Па словах Дубоўскай, арганізацыя пад кіраўніцтвам Борыс не займаецца канкрэтнай дзейнасцю, а тоне ва ўнутраных змаганнях і палітычных маніфестацыях".


Гэта не першы раскол у польскай арганізацыі ў Беларусі. З 2005 года існуюць два Саюзы палякаў: адзін прызнаецца польскімі ўладамі, але з’яўляецца нелегальным у Беларусі, іншы мае падтрымку беларускіх уладаў, але ў Польшы яго лічаць падкантрольным КДБ

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024