Здароўе і спорт

Скрыжаваць шпагі прыехалі ў Гродна прадстаўнікі трох краін

У Гродне ў лёгкаатлетычным манежы ЦСК «Нёман» з 17 па 19 лютага прайшоў VII адкрыты гарадскі турнір па фехтаванні «Залатыя клінкі Гродна». Акрамя гаспадароў спаборніцтваў скрыжаваць шпагі прыехалі юнакі і дзяўчаты з розных гарадоў Беларусі, Расіі і Літвы.

Усяго за два дні на турніры выступіла каля 180 чалавек. Спаборнічалі яны ў трох дысцыплінах: шабля, рапіра і шпага.

«Мы адзіны горад Беларусі, дзе займаюцца дзіцячым фехтаваннем, таму ў нас на спаборніцтвах і так шмат удзельнікаў. Аб значнасці гродзенскага турніру гаворыць і пастаянны ўдзел спартсменаў з Літвы і Расіі. Зараз у нас прайшоў турнір для малодшых „Залатыя клінкі Гродна“, а для старэйшых будзе ў траўні турнір імя заслужанага трэнера Беларусі Чарнышэвіча, там ужо з’едуцца больш вопытныя спартсмены», — распавёў галоўны суддзя спаборнiцтв Вячаслаў Коўш.

Спаборніцтвы ў Гродне для многіх фехтавальшчыкаў становяцца стартам на шляху ў вялікі спорт. Хтосьці са спартсменаў пасля Гродна едзе на сур’ёзныя міжнародныя чэмпіянаты. Для добрай падрыхтоўкі менавіта на захад Беларусі едуць спартсмены з Волагды.

«Гэта не першы наш прыезд, мы ўжо з Гродна добра знаёмыя. Едзем, бо ведаем, што тут турнір праходзіць на добрым узроўні, яго арганізоўвае чалавек з вядомым імем. Гэтыя спаборнiцтвы для мяне і маіх спартсменаў з’яўляюцца прыступкай для выхаду ў вялікі фехтавальны турнір. Мае хлопцы пасля Гродна ездзяць на чэмпіянаты Еўропы і свету», — распавёў трэнер каманды з Расіі Зміцер Чуркін.

Варта адзначыць, што ў Гродне фехтаваннем займаюцца ў ЦСК «Нёман», а таксама на базе сярэдніх школ № 22, № 28 і № 34. Займаюцца дзеці гэтым відам спорту бясплатна. А вось ужо экіпіроўка каштуе немалых грошай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024