Выстава «Чалавек з ружжом» адкрылася ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. На экспазіцыі прадстаўленыя вайсковае абмундзіраванне, рыштунак і ручная зброя армій, якія праходзілі праз тэрыторыі Гродзеншчыны ў першай палове ХХ ст.
Выстава падрыхтаваная з нагоды 100 гадавіны расійскіх лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцый. Супрацоўнікі музея пайшлі шырэй за ідэалагічныя межы зададзенай тэмы. Такім чынам рэвалюцыі 1917, пра якія гродзенцы маглі і не чуць ў тыя часы, прадстаўленыя выключна карцінамі савецкіх мастакоў, якія не выходзілі з фондаў музея як мінімум апошнія 25 гадоў. Адмысловую аўру ствараюць шматлікія плакаты з эпохі шукання ворагаў народу, а таксама ўніформа савецкіх вайскоўцаў і службоўцаў, сярод якіх вылучаюцца мундзіры НКУС.
Сярод цікавостак экспазіцыі - прапорык гродзенскіх уланаў 1919 года і асабісты мундыр палітрука Гарнавых, загінулага пры захопе Гродна ў 1939.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…