Спадчына

Работы па рэстаўрацыі Старога замку працягнуцца — вылучаны 1 млн рублёў

У Гродне 16 лютага прайшла рабочая сустрэча кіраўнікоў вобласці і горада з нагоды далейшага лёсу Старога замка. На сустрэчы, на якой таксама прысутнічалі праекціроўшчыкі і архітэктары, было агучана, што ў 2017 годзе рэстаўрацыйныя работы ў Старым замку працягнуцца, на гэта вылучаны 1 млн рублёў.

Адной з галоўных тэм сустрэчы было выразнае планаванне дзеянняў і аб’ёмаў работ на тэрыторыі аб’екта.

«У Старым замку ў гэтым годзе работы працягнуцца, фінансаванне мы знайшлі - гэта самае галоўнае. Фінансаванне будзе ажыццяўляцца з двух крыніц: сродкі абласнога бюджэту і сродкі дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Агулам будзе вылучана 1 млн рублёў. Мы зараз вызначаем паэтапна, як мы будзем асвойваць гэтыя грошы, каб максімальна ў кароткія тэрміны атрымліваць новыя музейныя экспазіцыі, каб людзі маглі бачыць і наведваць замак, а не так, каб яго на 10 гадоў зачыняць», — распавёў Hrodna.life старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Зараз у Міністэрстве культуры на ўзгадненні знаходзяцца некаторыя праекты для ажыццяўлення работ на тэрыторыі замка. Плануецца, што будаўнічыя работы ў замку могуць пачацца ў сакавіку-красавіку. Пры неабходнасці, да работ на тэрыторыю аб’екта могуць запрасіць і замежных спецыялістаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024