Здароўе і спорт

«Нёман» у Маладзечне ўпэўнена разабраўся з мясцовым «Дынама»

У чацвер 16 лютага пасля міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. У гэты дзень гродзенскі «Нёман» гасцяваў у Маладзечне, дзе ўпэўнена абыграў мясцовае «Дынама».

Гульня ў Маладзечне для каманд значыла многае, бо за тры туры да плэй-оф і ў гродзенцаў, і ў «Дынама» ёсць шанцы палепшыць сваё становішча ў турнiрнай табліцы.

У першым перыядзе каманды шайбаў не закінулі. А вось ужо ў другой дваццаціхвілiнцы гродзенцы разышліся і закінулі гаспадарам тры шайбы. Вызначыліся А.Маляўка, Стэфановіч і Баярчук. У заключным перыядзе супернікі абмяняліся закінутымі шайбамі. Спачатку Амбражэйчык размачыў лiк, а кропку ў матчы паставіў Сяргей Маляўка.

«Дынама-Маладзечна» — «Нёман» 1:4 (0:0, 0:3, 1:1)

галы:
28:44 0:1 — А.Маляўка (Коршунаў, Бадун, — бол.)
33:43 0:2 — Стэфановіч (Брыкун, Рэмезаў)
34:15 0:3 — Баярчук (С.Маляўка)
46:41 1:3 — Амбражэйчык (Журня, Шагаў)
51.43 1:4 — С.Маляўка (Коршунаў, — бол.)

Лідар турнірнай табліцы «Юнацтва» на выезде абыграла з буйным лікам «Металург» і цяпер мае ў сваім актыве 96 ачкоў, у гродзенцаў жа 92. Да плэй-оф застаецца 2 матчы, але хто зойме першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце яшчэ невядома.

Наступную гульню «Нёман» правядзе ў Гродне. У нядзелю, 19 лютага, каманда Сяргея Пушкова будзе прымаць ХК «Гомель».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024