Супраць дырэктара Гродзенскай філармоніі распачалі крымінальную справу за фальшывыя канцэрты

У дачыненні да дырэктара Гродзенскай філармоніі распачалі крымінальную справу за фальшывыя выступы. Фінансавая міліцыя ў дагаворах паміж сталічнымі контрагентамі і Гродзенскай філармоніяй выявіла амаль 250 000 рублёў, якія выплацілі фактычна марна, паведамілі ў праграме «Зона Ікс».

youtu.be/G022-W0deDc

Згодна з кантрактамі - а іх у перыяд з 2014 па ліпень 2015 года бакі падпісалі не менш за 10 — мінскія фірмы павінны былі арганізаваць выступы вядомых беларускіх і расійскіх артыстаў у канцэртных залах Гродна. Усё апынулася фіктыўным і толькі на паперы — пералічаныя грошы выводзіліся з рахункаў сталічных прадпрымальнікаў у наяўныя.

Аператыўнікі зараз высвятляюць асабістыя фінансавыя бонусы абодвух бакоў за праведзеную афёру.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024