Настольная эка-гульня «На Трох Кітах» ад аўтараў «Паўстанцаў» і «Мовы» выйдзе ў Дзень роднай мовы

Раней людзі былі ўпэўненыя, што Зямля — плоская, і трымаецца яна на чарапасе, чарапаха стаіць на сланах, а сланы — на трох вялізных кітах. Нават сёння «тры кіты» разумеюцца як аснова чагосьці, база з’яў і рэчаў. Акрамя таго, «На Трох Кітах» — гэта назва новай настольнай эка-гульні ад творчага згуртавання «А-чатыры», аўтараў гульняў «Паўстанцы» і «Мова». Выпуск новай гульні прымеркаваны да Дня роднай мовы.

Настольная гульня для ўсёй сям'і

«Мы самі вырашаем, з чаго ствараецца ўласны Сусвет: з шара альбо плоскага дыска, з сілы прыцяжэння альбо чарапах ды кітоў. Сёння вам давядзецца будаваць свой Сусвет з драўляных дэталяў. Але, адважныя Стваральнікі Сусвету, будзьце ўважлівы: ад стварэння за руйнавання — адзін неасцярожны крок», - гаворыцца ў апісанні гульні.

У настольнай гульні «На трох кітах» гульцам прапанавана пабудаваць і ўтрымаць свой асабісты «сусвет» на аснове трох складнікаў - драўляных слупоў, дыскаў і шайбаў, парадак размяшчэння каторых вызначыць лёс — шасцігранны кубік. Новая гульня будзе зроблена з дрэва без выкарыстання фарбаў і іншых хімічных матэрыялаў, што дае магчымасць без шкоды гуляць у яе як даролым, так і нават самым маленькім беларусам. За сталом можна сабраць да шасці чалавек, а правілы настолькі прастыя, што засвойваюцца хутчэй чым за хвіліну.

Гульня — лепшы падарунак да Дня роднай мовы

«Наша месца на трох кітах!» — радок са знакамітай песні Лявона Вольскага «Тры Чарапахі», што ўжо па праве лічыцца нефармальным гімнам Беларусі. Менавіта з гэтымі словамі распрацоўшчыкі гульні прапануюць сустрэць Дзень роднай мовы. Адмыслова да свята і выхада гульні яны распрацавалі шэраг сувенірнай прадукцыі з рамантычным лозунгам.

Гульня ўжо здадзена ў друк і 21 лютага з’явіцца на паліцах крамаў. Яшчэ ёсць магчымасць далучыцца да кампаніі і атрымаць гульню па спецыяльным кошце. Кожны можа паўдзельнічаць у зборы сродкаў на выхад гульні «На трох кітах». Акрамя самой настолкі ёсць магчымасць атрымаць цікавыя сувеніры да свята, пачынаючы ад паштоўкі, заканчваючы прыгожым драўляным гадзіннікам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024