Гродзенскія ўлады забаранілі правядзенне «Марша недармаедаў»

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзенні масавага мерапрыемства 19 лютага 2017 года ў выглядзе дэманстрацыі «Марш недармаедаў», паведамляе «Гарадзенская вясна».

У афіцыйным адказе за подпісам намесніка старшыні Зоі Кулешы гаворыцца:

«у адпаведнасці з артыкулам 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года № 114−3 „Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь“ пунктам 2 рашэння Гродзенскага выканаўчага камітэта ад 19.10.2011 года № 540 „Аб азначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Гродна“, на плошчы Савецкай — вуліцы Савецкай — плошчы Леніна правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца».

Каментуючы гэтае рашэнне гарвыканкама, старшыня Гродзенскай арганізацыі партыі АГП Андрэй Ярмоленка сказаў:

«Ужо больш 15 гадоў гродзенскія ўлады адмаўляюць нашым гараджанам у праве на мірны пратэст, хоць права на правядзенне мітынгаў, шэсцяў і пікетаў гарантавана Канстытуцыяй. На сённяшні дзень нашы актывісты сабралі больш за тры тысячы подпісаў супраць прэзідэнцкага дэкрэта № 3. Людзі абураны дзеяннямі ўлады і выступаюць за адмену гэтага антыканстытуцыйнага дакумента, а ўлада ў сваю чаргу робіць выгляд, што ўсё добра і прыкрываецца шматлікім адміністрацыйным рэсурсам і рознымі дакументамі, якія сама для сябе напісала.

Назіраецца цікавая рэч: улада ў цэнтры горада праводзіць масавыя мерапрыемствы якія пажадае і калі пажадае. На іх закон аб масавых мерапрыемствах не дзейнічае. Ім можна, нам нельга".

Нагадаем, 24 студзеня прадстаўнікі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі і незалежнага прафсаюза Радыё Электроннай Прамысловасці падалі заяўку на правядзенне 19 лютага 2017 масавага мерапрыемства ў выглядзе дэманстрацыі - «МАРШ НЕДАРМАЕДАЎ», скіраванай супраць прэзідэнцкага дэкрэта № 3 пра так званых дармаедаў.

Падзяліцца
Меткі: праваулады

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024