«Мы вярнуліся надоўга». Brutto выступіў у гродзенскім Лядовым

«Мы вярнуліся надоўга» — менавіта так перад выступам сказаў журналістам Віталь Гуркоў. Доўгачаканы канцэрт гурта Brutto адбыўся ў Гродне ў нядзелю 12 лютага.

Шматлікіх фанатаў творчасцi Сяргея Міхалка і кампаніі не збянтэжыў пільны контроль міліцыі на ўваходзе — усе былі ў прадчуванні. З моманту стварэння Brutto яшчэ ані разу не выступаў у Гродне — тут іх чакалі. Гэта пацвердзіла наведвальнасць канцэрту ў Лядовым палацы.

На канцэрце была і моладзь, і пенсіянеры, нехта прыйшоў з дзецьмі. Самы запамінальны момант гродзенскага канцэрту адбыўся ў час выканання пеcнi «Не быць скотам». У гэты момант у натоўпе запалілі фаеры, якія на працягу песні асвятлялі ўсю пляцоўку.

Гродна стаў трэцiм горадам у Беларусі, дзе Brutto выступілі з праграмай «Double Hot». У яе ўвайшлі лепшыя трэкі гурта з альбомаў «Родны край» і «Underdog», а таксама хіты «Ляпісаў» за апошнія 10 гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024