«Гродна для мяне — другі родны горад». У BEERлозе выступіў Цімафей Яравікоў

Каля 40 аматараў рок-паэзіі сабралася 5 лютага ў бары BEERлога на канцэрт лідара магілёўскага гурта «Сердце дурака» Цімафея Яравікова.

Выканаўца не толькі спяваў і граў на гітары, але і чытаў свае вершы. На вечары выступіў і саліст групы «Самі Свої» Алег Сухараў, які на мерапрыемства трапіў выпадкова.

Цімафей Яравікоў распавёў, што яму падабаецца выступаць у Гродне.

«У меня зараз не меней за 150 канцэртаў на год, але нават пры такім шчыльным графіку я заўсёды знайду магчымасць выступіць у Гродне, бо гэта для мяне другі родны горад. Тут неперадавальная атмасфера. Хацелася б завітаць у Гродна хаця б на тыдзень, каб наведаць улюбёныя мясціны і паразмаўляць са старымі сябрамі».

Канцэрт адбыўся дзякуючы арганізацыйным намаганням Паўліны Жылко і Гродзенскай піўной лігі, якая прывезла пакаштаваць піва і медавуху з крафтавай піваварні «Пан Качын».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024