Памёр Георгій Гулеўскі - адзін з першых тэлеаператараў і фота-анімалістаў Гродзеншчыны

Пра ганаровага сябра «Аховы птушак Бацькаўшчыны» згадваюць на сайце «Птушкі штодня» сябры і калегі.

Пайшоў з жыцця калега, сябар і нефармальны настаўнік многіх з нас Георгій Васільевіч Гулеўскі, якога большасьць сяброў і знаёмых ведала як проста Жоржа… Жорж быў сапраўдным Натуралістам, які не толькі шмат ведаў і ўмеў назіраць, але і меў талент цікава паказаць і распавесці пра прыроду іншым — нават тым, хто быў далёкі ад яе…

Нарадзіўся ён 18 чэрвеня 1941 году ў Курскай вобласці.

У 15 год на першыя заробленыя грошы купіў ружжо і бінокль, бо з дзяцінства яго прыцягвала прырода.

Праз год, калі ўжо вучыўся ў ПТВ, бацькі хацелі купіць яму касцюм, але ён у краме ўбачыў першае савецкае фотаружжо і настаяў, каб купілі менавіта яго, а не вопратку. З таго часу і пачалося яго бясконцае фотапаляванне, якое змагла прыпыніць толькі смерць…

Спачатку Георгій спрабаваў сумяшчаць фотапаляванне з паляваннем, але ў рэшце рэшт перамаглі фотаздымкі.

Пасля арміі працаваў у Краснаярскім краі, на Далёкім Усходзе ля возера Ханка, у Тульскай вобласці, пакуль, нарэшце, на запрашэнне сястры жонкі сям’я не пераехала ў 1971 г. ў Гродна. Спачатку ўладкаваўся на хлебакамбінат, але яго артыкулы пра прыроду ў «Гродзенскай праўдзе», якія заўсёды ілюстраваў ўласнымі фотаздымкамі, прыцягнулі ўвагу кіраўнікоў мясцовага тэлебачання, куды ён і быў запрошаны ў 1972 годзе. Тры наступныя гады працаваў фотакорам, а калі там з’явілася першая відэакамера, пачаў асвойваць прафесію аператара.

Так і застаўся працаваць на Гродзенскім абласным ТБ да сыходу на пенсію — аператарам, а апошнія 2 гады і кіраўніком — вядучым прыродазнаўчай праграмы для дзетак «Леснічоўка Катафея».

Акрамя прафесійнай дзейнасці праз увесь час працягваў здымаць прыроду, і асабліва птушак на фота- і кінакамеру. У канцы 1970х для студыі Беларусьфільм, удзельнічаючы ў комплекснай экспедыцыі Інстытуту заалогіі АН па вывучэнні Палесся, зняў дзвюхсерыйны фільм «Рэдкія птушкі Палесся». 30 год яго здымкі друкаваліся ў часопісе «Прырода Беларусі», а апошнія гады — у «Лесавіку» і «Роднай прыродзе».

Яго нарысы пра нашу прыроду, якія Жорж заўсёды ілюстраваў уласнымі фотаздымкамі, шмат гадоў выходзілі на старонках «Гродзенскай праўды», «Міліцэйскага весніку» і іншых рэгіянальных газет. Напэўна, не будзе вялікай памылкай сцвярджаць, што на іх вырасла не адно пакаленне гарадзенцаў.

Удзельнічаў у афармленні 10 кніг і фотаальбомаў, яго інфармацыя выкарыстана пры падрыхтоўцы Чырвонай кнігі Беларусі 1993 г.

Асабліва значным аказаўся яго ўнёсак у заснаванне рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Азёры» у 1990 годзе, бо ён выступіў ініцыятарам яго стварэння і прадставіў шмат сваіх фаўністычных і батанічных рэгістрацый для абаснавання. І амаль да самай смерці розныя куткі «яго» заказніка заставаліся самымі любімымі і пад час іх наведвання Жорж быў або задаволены з нечаканай ці доўгачаканай сустрэчы з «мясцовымі жыхарамі"-жывёламі, або засмучаны з-за стратаў у мясцовай расліннасці або жывёльным свеце…

Жорж Гулеўскі ў складзе каманды «Гарадзенскія», Birdrace-2013
Актыўна прымаў удзел у жыцці Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ: улічваў вяртлявых чаротавак на балоце Грайна, удзельнічаў у многіх гонках за птушкамі (Birdrace`ах), Сусветных днях назірання, фотавыставах, пісаў у абласны бюлетэнь «Кабец» і іншых нашых справах…
З прадстаўнікамі маладзейшых пакаленняў гарадзенскіх арнітолагаў на Гродзенскай абласной канферэнцыі АПБ, 2014 год
Георгій Васільевіч быў сябрам Усесаюзнага арніталагічнага таварыства, потым сябрам Беларускага арніталагічнага таварыства і Заходне-Беларускага таварыства аховы птушак. Пасля заснавання ў 1998 годзе, быў актыўным сябрам АПБ, з 2006 году — ганаровы сябра гэтай грамадскай арганізацыі.

Савет Гродзенскага абласнога таварыства АПБ вырашыў прысвяціць сваю сёлетнюю канферэнцыю, якая адбудзецца 25−26 лютага, памяці Георгія Васільевіча Гулеўскага.

Светлая Табе памяць, Жорж! І няхай справа Твая жыве.

Сябры і калегі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024