Навіны

На аматарскія спаборніцтвы па плаванні ў Гродна з’ехаліся больш за 160 спартсменаў з 6 краiн

Каля 160 удзельнікаў з 6 краін Еўропы прымаюць удзел у адкрытым першынстве Гродна па плаванні ў катэгорыі «Мастэрс». Спаборніцтвы праходзяць 28−29 студзеня ў гродзенскім «Аквацэнтры».

Гродна ўжо 7-ы раз праводзіць адкрытае першынства ў катэгорыі «Мастэрс». Сёлета на аматарскія спаборніцтвы было пададзена больш за ўсё заявак — звыш 160. Прыехалі плаўцы з усёй Беларусі, а таксама з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі.

«Мастэрс» — гэта ўзроставая катэгорыя, якая прадугледжвае ўдзел плаўцоў ад 25 гадоў і вышэй. У гэтым годзе самым узроставым удзельнікам стаў прадстаўнік Расіі, яму 83 гады.

«Напрамак нашых спаборніцтваў - развіццё здаровага ладу жыцця. З 2011 года мы запрашаем плаўцоў і праводзім спаборніцтвы. Першы раз было 46 удзельнікаў, зараз ужо больш за 160. Нашы спаборнiцтвы маюць статус аматарскіх, але ўдзельнічае шмат былых прафесійных спартсменаў», — распавяла галоўны суддзя спаборніцтваў Ірына Ларычава.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024