Здароўе і спорт

«Нёман» зноў перамагае. У Гродне разгромлена «Дынама-Маладзечна»

Пасля двух паражэнняў запар гродзенскі «Нёман» рэабілітаваўся перад сваімі заўзятарамі і на роднай пляцоўцы ўпэўнена разабраўся з «Дынама-Маладзечна».

Гродзенцы адкрылі лік ужо на 16-й секундзе матчу. З перадачы Лакканена дакладным кідком адзначыўся Кіслы. Праз дзве хвіліны гаспадары ў большасці павялічваюць сваю перавагу намаганнямі Бадуна. Яшчэ адной шайбай у першай дваццаціхвілiнцы адзначыўся Кіслы.

Другі перыяд таксама пачаўся з нападаў гродзенцаў. Гэта і прынесла чарговую шайбу. «Нёман» зноў рэалізаваў колькасную перавагу, аўтарам чацвёртай шайбы стаў Аляксандр Маляўка.

Наступны гол гродзенцы забілі ў сярэдзiне трэцяга перыяду, пятым голам ў вароты «Даныма» вызначыўся Рэмезаў. І на гэтым чырвона-чорныя не спыніліся і ўжо на 52-й хвіліне Пасют робіць лiк 6:0. Але за 55 секунд да канца асноўнага часу, госці ў большасці здолелі закінуць шайбу прэстыжу. Аўтарам апошняга гола ў матчы стаў Журня.

«Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 6:1 (3:0, 1:0, 2:1)

галы:
00.16 1: 0 — Кіслы (Лакканен)
02.11 2: 0 — Бадун (С. Маляўка, Коршунаў, — бол.)
11.13 3: 0 — Кіслы (Пасют)
23.17 4: 0 — А. Маляўка (С. Маляўка, Дарафееў, — бол.)
47.14 5: 0 — Рэмезаў (Дадонаў, Брыкун)
51.17 6: 0 — Пасют (Марчанка, Лакканен)
59.05 6: 1 — Журня (Амбражэйчык, — бол.)

Пасля упэўненай перамогі над «Дынама» «Нёман» зноў стаў набіраць ачкі. Цяпер у гродзенскай каманды ў актыве 74 ачкі і другое месца ў турнірнай табліцы. На першым месцы па ранейшаму ідзе «Юнацтва», у мінскай каманды 84 ачкі.

Наступны матч «Нёман» правядзе ў Мінску дзе і сустрэнецца з лідарам турнірнай табліцы «Юнацтвам». Матч пройдзе ў суботу 21 студзеня.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024