Найбуйнейшы будаўнічы гіпермаркет у Беларусі адкрыецца ў Гродне ў лютым

Будаўнічая крама «Мацярык» адкрыецца ў лютым па вул. Белуша, на выездзе з Гродна на трасу М6. Зала гіпермаркета будзе мець памер 10 000 кв.м., тут будзе прадавацца больш за 60 тыс. найменняў тавараў для рамонту і добраўпарадкавання дома. Больш за 1 500 кв.м. зойме «Садовы цэнтр» — вялікая садовая аранжарэя. У дзень адкрыцця пакупнікоў будуць чакаць майстар-класы і забаўляльная праграма.

Гандлёвая прастора «Мацярыка» будзе арганізавана па канцэпцыі DIY (ад англ. Do It Yourself — «зрабі сам»). У гандлёвым зале пакупнікі знойдуць: будаўнічыя сумесі, тавары для дома, інструмент і электрыку, вырабы з дрэва, сантэхніку, плітку і падлогавае пакрыццё, фарбы, шпалеры, свяцільнікі, іншыя дэкаратыўныя матэрыялы, пакаёвыя і вулічныя расліны, насенне, садовую мэблю, тэхніку і многае іншае.

Для зручнасці пакупнікоў прадугледжана паркоўка на 360 машына-месцаў.

«У гіпермаркеце будзе прадстаўлены шырокі спектр дадатковых паслуг: распрацоўка дызайн-праекта ваннага пакоя, распілоўванне ДСП адпаведна з жаданымі памерамі, пашыў штор па індывідуальнай замове і многае іншае», — адзначае дырэктар новага гіпермаркета «Мацярык» Мікалай Мішкоў.

«Мацярык» прадаставіць 150 працоўных месцаў жыхарам Гродна і вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024