Здароўе і спорт

France Football уключыў Сяргея Чэрніка ў сімвалічную зборную тура Лігі 1

Выхаванец гродзенскага «Нёмана», а цяпер галкіпер французскага «Нансі» Сяргей Чэрнік трапіў у сімвалічную зборную 20-га тура французскай Лігі 1 па версіі выдання France Football.

У паядынку тура, які праходзіў 14 студзеня, «Нансі» атрымаў перамогу над «Басцiяй» (1:0), а Чэрнік запісаў на свой рахунак чацвёрты «сухі» матч запар. У гэтых чатырох матчах каманда гродзенца атрымала тры перамогі і адзін раз згуляла ўнічыю.

Варта адзначыць, што Чэрнік пасля траўмы асноўнага галкіпера таксама абараняў вароты і ў гульнях Кубка Францыі. У сямі апошніх матчах гродзенец прапусціў адзін мяч.

Нагадаем, у канцы ліпеня 2016 года Чэрнік з БАТЭ перайшоў у «Нансі». Па дадзеных французскай газеты L’Est Republicain, за пераход Чэрніка БАТЭ прасіў у «Нансі» кампенсацыю ў адзін мільён еўра, але ў выніку каманды сышліся на 500 тысячах еўра.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024