Горад

Тэлефон не працуе, дзверы апячатаныя. Арганізатары «Склад 95» расказалі, калі вернуцца да актыўнай працы

Памяшканне апячатана, за рэчамі не прыязджаюць, канцэрт адменены. Такія справы зараз у нядаўна адкрытага «Склада 95». Няўжо праект, які стаў навінкай для Гродна, не апраўдаў сябе і закрыўся на пачатковым этапе?

Памяшканне апячатана

Гродзенец Андрэй планаваў аддаць старую канапу для праекта, але ў выніку за ёй так ніхто і не прыехаў. Такіх як Андрэй у горадзе аказалася нямала. На званкі гродзенцаў прадстаўнікі «Склада 95» не адказвалі, а памяшканне, дзе ён знаходзіцца, аказалася апячатана.

Уласнік аб’екта распавёў, што памяшканне апячаталі, бо не была ўнесена аплата за арэнду. Але ў выпадку, калі арандатар заплаціць, ён зможа працягнуць там працу.

Пачнуць працаваць з лютага

Стваральнік «Склада 95» Сяргей пераконвае, што зараз у іх ідзе перыяд падрыхтоўкі, а ў лютым праект актыўна запрацуе.

«Мы працуем, але актыўная фаза нашага „Склада“ пачнецца з лютага. Справа ў тым, што пасля святкавання Новага года народ апынуўся неактыўным і мы пачалі распрацоўваць новую праграму з рознымі мерапрыемствамі. У пачатку лютага прадставім яе гродзенцам. Таксама мы зараз робiм рамонт — парадкуем памяшканне. Неўзабаве запусцім збор рэчаў, як гэта рабілі раней». — распавёў Сяргей.


«Разбiтае сэрца пацана» зайграе ў Гродне, толькi невядома калi

Таксама стваральнік «Склада 95» распавёў, што з-за слабой актыўнасці гродзенцаў прыйшлося перанесці канцэрт гурта «Разбiтае сэрца пацана», якi павінен быў выступіць у падтрымку новага для Гродна праекта.

Прадстаўнікі гурта ў сваю чаргу кажць, што гродзенскія арганізатары не выканалі свае абавязацельствы. Канцэрт вырашылі адкласці да лепшых часоў. Сам Сяргей адзначыў, што выступ гурта можа адбыцца ў лютым у «Складзе 95».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024