Яндэкс абнавіў панарамы Гродна і яшчэ пяці гарадоў Беларусі

Яндэкс абнавіў і дапоўніў панарамы Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна і Магілёва. Зараз любы жадаючы можа ўбачыць сучаснае аблічча гэтых гарадоў: здымкі праходзілі восенню 2016 года. У Гродне зроблена больш за 24 тыс. здымкаў і 6 тыс. панарам, знята 175 км. Усяго на панарамах Гродна зараз 224 км.

У мінулы раз Гродна здымалі ў 2011-м. З тых часоў шмат што змянілася, таму Яндэкс зноўку сфатаграфаваў асноўныя вуліцы і раёны. На свежых панарамах лёгка знайсці будынкі, пабудаваныя ў апошнія гады. Здымачная група перазняла таксама шматлікія славутасці.

Усяго за час здымак у Беларусі панарамамабіль праехаў больш за 1200 кіламетраў і зрабіў звыш 148 тысяч кадраў. З іх атрымалася 37 тысяч панарам. Яны даступныя на yandex.ru/maps і ў мабільным дадатку Яндэкс.Карты. Уладальнікі сайтаў могуць убудаваць любую упадабаную панараму на свой рэсурс з дапамогай API Яндэкс.Карт.

Агулам на Яндэкс.Картах апублікаваныя панарамы больш за 400 гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Арменіі і Турцыі. З дапамогай сэрвісу карыстальнікі могуць убачыць месцы, у якіх ніколі не былі: напрыклад, падняцца на вяршыню Эверэста, перамясціцца ў Арктыку або прагуляцца па запаведніках Карэліі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024