Навіны

У Гродна прывезлі бескантактавыя тралейбусы: яны стануць пераходным звяном да электробусаў

У студзені 2016 года ў Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне сталі паступаць новыя бескантактавыя тралейбусы. Усяго іх у горадзе будзе 5, у канцы месяца іх плануюць афіцыйна прадставіць і пусціць па маршрутах.

Пакуль прыбылі толькі два тралейбусы, але да канца тыдня павінны прыйсці ўсе астатнія. На маршруце Вішнявец-Дзевятоўка (праз Індурскую шашу) будуць задзейнічаны чатыры бескантактавыя тралейбусы, пяты застанецца ў рэзерве на замену.

Тралейбусы вытворчасці «Белкамунмаш» зараджаюцца, калі падключаныя да кантактнай сеткі, а потым могуць ехаць пэўны час без яе.

Гродзенскі спецыяліст па грамадскім транспарце Аляксандр Стаскевiч распавёў Hrodna.life, што навiнка з’яўляецца пераходным звяном ад звыклых тралейбусаў да электробусаў.

«Гораду патрэбныя такія тралейбусы. Яны дапамогуць развіць сетку электратранспарту, можа нават да памераў аўтобуснай сеткі. Даўно ў горадзе хадзілі планы пусціць тралейбус на чыгуначны вакзал. Зараз гэта будзе цалкам рэальна, нават без мантажу кантактнай сеткі.

Што тычыцца гэтай мадэлі, то, акрамя Гродна, адзін такі экзэмпляр знаходзіцца ў Гомелі. Падобныя ёсць і ў Брэсце, але там з дызельнымі генератарамі".

Першы бескантактавы тралейбус прыехаў у Гродна. Фота: vk.com/newgrodno

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024