Вядомая знаўца гісторыі Гродна Наталля Канюк памерла ў аўторак, 10 студзеня. Ёй было 68 гадоў. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку гісторык Андрэй Вашкевіч.
«Чалавек энцыклапедычных ведаў пра Гродна, збіральніца, даследчык педагагічнай справы», — напісаў пра яе Андрэй.
«Яе тэксты пра Гародню былі найлепшымі з літаратурнага боку: цікавыя, захапляльныя і павучальныя», — дадаў у каментарыях гісторык Андрэй Чарнякевіч.
Наталля Канюк з 2011 года адраджала батанічны сад Жылібера, хвалявалася пра лёс былой Медычнай акадэміі і прапанавала размясціць там музей горада і аранжарэю.
Развітацца з Наталляй Канюк можна будзе ў чацвер, 12 студзеня, у 11.00−12.00 на могілках на праспекце Касманаўтаў. У 12.30 — памінальная служба ў Свята-Пакроўскім саборы (вул. Ажэшкі). Пахаванне на могілках на праспекце Касманаўтаў.
Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…
Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…
За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…