Горад

За сотні кіламетраў. Адкуль прыехала ў OldCity старая цэгла

Старую цэглу, з якой выкладзеныя сцены ўсярэдзіне гандлёвага цэнтра OldCity, прывезлі ў час будаўніцтва адмыслова з Польшчы. Але адкуль дакладна яна паходзіць? Блогер Мечыслаў Супрон даследаваў клеймы на цэгле і высветліў, што прадукавалі яе яшчэ ў пачатку ХХ ст. — тады на нямецкіх землях, а сёння на тэрыторыі Польшчы. Да Гродна ад яе «месца нараджэння» — 400−600 км.

Вось што піша Мечыслаў:

Калі ўважліва прыглядзецца да чырвонай цаглянай кладкі гандлёвых радоў, у некаторых месцах можна заўважыць фірмовыя кляймы фабрыкі вытворцы цэглы. Найбольш частым узорам з’яўляецца надпіс «CADINEN» з выяваю замка над ім (або пад ім). Падобных мы заўважылі каля дваццаці.

Cadinen — былая нямецкая вёска, якая цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы (каля Эльблёнгу) і мае новую назву — Kadyny. У 1905 г. тут з’явілася мануфактура па вырабу цэглы, якая праіснавала да Другой сусветнай вайны. Самае важнае тое, што прадукцыя мануфактуры пастаўлялася на ўсю Германію. Апроч таго, мы заўважылі два надпісы «Tonwerk Kriewen». Kriewen (суч. Krzywin) — мястэчка ля Познаня, дзе ў 19-пач. і выраблялі падобную цэглу.

Яшчэ патрапілася з дзясятак цагелін з надпісам 2-Z.

Самыя рэдкія і цікавыя экземпляры, якіх мы знайшлі толькі два, былі выраблены ў Познані і яго ваколіцах.

Асаблівую цікавасць маюць цагліны з «аўтографамі», зробленых графітным алоўкам…

… і надпісы, нацарапаныя вострымі прадметамі.

Рэфлексія з вышэйсказанага наступная.

1) у нашай краіне, відаць, нашмат выгадней закупіць старую высокаякасную цэглу ў Польшчы, чым выкарыстоўваць мясцовую, не меншай якасці дарэчы. Штогод у Гродне разбіраюць па некалькі старых дамоў, выкідваючы на смецце тысячы і тысячы кубаметраў старой керамічнай цэглы, або, у лепшым выпадку, будаўнікі яе па просту «заганяюць». А між іншым, напрыклад, цэгла-пальчатка 18 ст. (таго ж флігелю архіерэйскага падворку, якую вывезлі ў невядомым кірунку пасля руйнавання гэтага будынку) на чорным рынку каштуе да 2 эўра (!) за штуку (багатыя людзі ахвотна набываюць яе для аздобы камінаў і сцен сваіх дарагіх кватэр).

2) чаму б падобную імпартную цэглу не выкарыстоўваць пры адбудове і рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры?

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024