Здароўе і спорт

«Каробчыцкі Алімп» рыхтуецца да сезону лыж і сноўбордаў

Пакатацца са снежных схілаў у Каробчыцах можна будзе ў пачатку наступнага тыдня. Снегавыя гарматы ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» узяліся за працу каля дзвюх гадзін ночы 5 студзеня, піша grodnonews.by.

— Яны будуць працаваць, пакуль снежны насціл не стане дастатковым для арганізацыі катання, — распавёў начальнік парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» Віктар Шумель.

Цыклон Axel прынёс у Гродна снегапады, і, калі яны паўторацца ў бліжэйшыя дні, першых наведвальнікаў каробчыцкія схілы змогуць прыняць раней. Але даваць аптымістычныя прагнозы аб пачатку працы ў наступныя выхадныя пакуль рана.

— Як толькі мы будзем гатовыя, паведамім у нашай групе ў сацыяльнай сетцы Вконтакте, — працягвае суразмоўца.

Цяпер да заезду аматараў актыўнага зімовага адпачынку ў «Каробчыцкім Алімпе» рыхтуюць першы схіл працягласцю крыху больш за 200 метраў. Як толькі ён будзе гатовы, прымуцца за астатнія.

— Начное катанне будзе арганізавана ў першы тыдзень сезону, — кажа Віктар Рамуальдавіч.

Калі надвор’е не паднясе сюрпрызаў у выглядзе рэзкага пацяплення (на шчасце, пакуль прагноз гэтага не абяцае), катанне адбудзецца ўжо ў наступную пятніцу. Пакатацца пры штучным святле можна будзе з дзесяці гадзін вечара да двух ночы.

У парку актыўнага адпачынку да сустрэчы першых наведвальнікаў гатовыя ўжо даўно. Тут зрабілі больш зручнай працу пад’ёмнікаў і змянілі працэс выдачы інвентара: пункт выдачы лыж і сноўбордаў у гэтым годзе размесціцца асобна ад пункта выдачы цюбінгаў. Пры дастатковай колькасці снегу пакатацца па схілах парку можна будзе і на снегаходзе.

Акрамя гэтага, навінай сезона, які вось-вось надыдзе, будзе праца пасуткавай камеры захоўвання для інвентара. Гэта зроблена для выгоды тых, хто аддае перавагу катацца на сваіх лыжах і сноўбордах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024