Бацькі загінулага кіроўцы скутэра павінны шукаць уладальніка Mitsubishi? Так лічыць гродзенец, які знайшоў у інтэрнэце відэа з аварыі

Бацькі скутэрыста, які загінуў 3 чэрвеня 2016 года на скрыжаванні Індурская шаша — Кабяка, працягваюць шукаць сведкаў гібелі сына. Гродзенец Артур Бараноўскі лічыць, што відэазапіс здарэння можа мець кіроўца Mitsubishi, які бачны на адным з відэазапісаў.

3 чэрвеня 2016 года дзяўчына за рулём Mercedes збіла на скрыжаванні 32-гадовага кіроўцу скутэра, які ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Праз паўгода пасля ДТЗ бацькі загінулага працягваюць шукаць відавочцаў. Для іх важна, каб у раследаванні былі ўзятыя пад увагу ўсе падрабязнасці.

Вядома, што адразу пасля аварыі на скрыжаванні спынілася некалькі машын. У аднаго з кіроўцаў, як паведамляюць відавочцы, быў запіс аварыі на рэгістратары. Але тады нумар таго чалавека ніхто не запісаў. Каштоўная інфармацыя згубілася.

Увечары 4 студзеня з’явілася інфармацыя, што бацькам загінулага хлопца варта шукаюць кіроўцу пазадарожніка Mitsubishi. Гродзенец Артур Бараноўскі здолеў у інтэрнэце адшукаць відэа, дзе адзін з кіроўцаў запісаў на свой рэгістратар затор пасля ДТЗ. На відэа добра бачны аўтамабіль Mitsubishi, які знаходзіцца перад пабітым скутэрам (дата на відэа выстаўлена няправільна).

З дапамогай відэа ўдалося даведацца рэгістрацыйны нумар Mitsubishi. Гэтую інфармацыю ў бліжэйшы час перададуць бацькам загінулага. Магчыма, гэта і не той сведка якога шукаюць. Але з яго дапамогай можна будзе знайсці і іншых.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024