Карыснае

Гродзенскі Чырвоны Крыж стварыў канал у Zello каб дапамагаць кіроўцам у зімовыя маразы

У першы тыдзень 2017 года на тэрыторыі Гродзеншчыны чакаюцца снегапады і моцныя маразы. Атрад хуткага рэагавання Чырвонага Крыжа гатовы дапамагчы гродзенскім кіроўцам, якія трапяць у складаную сітуацыю на дарозе. Атрад стварыў у мабільным дадатку Zello канал «Автопомощь Гродно // Красный Крест», дзякуючы якому кіроўцы змогуць не толькі папрасіць аб дапамозе, але і самі аказваць яе.

Рэгіянальны каардынатар па першай дапамозе і рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі гродзенскага Чырвонага крыжа Валерый Краеўскі расказаў Hrodna.life, што такую дапамогу кіроўцам валанцёры будуць аказваць не першы раз. А вось запуск канала ў мабільным дадатку стаў сапраўднай навінкай гэтага года.

«З дапамогай дадатку гродзенскія кіроўцы змогуць дапамагаць адзін аднаму, калі апынуцца побач, знізіўшы нагрузку на валанцёраў Чырвонага Крыжа. Мы ж плануем аказваць дапамогу кіроўцам, якія будуць знаходзіцца на гарадскіх вуліцах, выездах з горада ці недалёка за горадам. Выязджаць на патруляванне валанцёры будуць пры найбольш неспрыяльных умовах надвор’я — моцным снегападзе, завеі або падзенні тэмпературы ніжэй — 15 °C. Маршруты распрацаваны з улікам вынікаў апытанняў гараджан».

Добраахвотнікі атрада, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку, змогуць правесці нескладаны рамонт аўтамабіля: дапамагчы завесці машыну, замяніць кола, адбуксіраваць няспраўнае аўто, таксама дапамагчы абагрэцца з дапамогай гарачай гарбаты і аказаць першую дапамогу.

Інструкцыя па ўсталёўцы прыкладання «Зелло»:

1. Заходзім на сайт праграмы zello.com (Play Маркет, Apple Store)
2. Спампоўваем праграму для iPhone, Android, Windows Phone, BlackBerry або ПК
3. Усталёўваем, запускаем. Рэгіструемся (у самой праграме) і запаўняем свой профіль.
4. У кантактах ёсць робат echo — пагаворыце з ім, наладзьце мікрафон.
5. Знаходзім канал «Автопомощь Гродно // Красный Крест» i падключаемся.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024