Здароўе і спорт

«Юнацтва» абыграла «Нёман» і павялічыла адрыў у турнірнай табліцы на 7 ачкоў

У апошнім афіцыйным матчы 2016 года «Нёман» у Гродне прайграў «Юнацтву». Каманда Сяргея Пушкова не здолела пры сваiх заўзятарах даць сур’ёзны бой прынцыповаму суперніку.

Каманды правялі добрую першую дваццаціхвілінку. Прайграючы па ходу перыяду ў дзве шайбы, гродзенцы здолелі зраўняць лік, зрабiўшы гэта ў большасці. Спачатку адставанне на адну шайбу скараціў Сцяпанаў, а пасля Гарбачэнка зраўняў лік. Але на перадапошняй хвіліне перыяду нападаючы «Юнацтва» Корса здолеў вывесці сваю каманду наперад.

Другая дваццаціхвілінка атрымалася не такой выніковай. Адзіную шайбу ў перыядзе закінулі госці, зрабіў гэта на 35-й хвіліне Яфіменка. Моманты былі і ў гродзенцаў, але прабіць галкіпера «Юнацтва» гаспадарам не ўдалося.

Трэці перыяд каманды правялі ў сур’ёзнай барацьбе, але закінуць нікому не атрымалася. Такім чынам «Юнацтва» здолела абыграць «Нёман» і павезла ў Мінск каштоўныя тры ачкі.

«Нёман» — «Юнацтва» 2:4 (2:3, 0:1, 0:0)

Галы:
03.29 0:1 — Кагалеў (Елісеенка, Туркін)
04.50 0:2 — Развадоўскі (Міхно, Прэтнар, — бол.)
08.41 1:2 — Сцяпанаў (Лакканен, Дарафееў, — бол.)
18.47 2:2 — Гарбачэнка (Кліменка, Метлюк, — бол.)
19.04 2:3 — Корса (Міхно, Захараў)
34.07 2:4 — Яфіменка (Чарнаок)

Пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Сергей Пушкоў адзначыў, што трэцяя шайба «Юнацтва» і вырашыла зыход сустрэчы.

«Гульня была цяжкай для абедзвюх каманд. Мы няўдала пачалі, супернік хутка павёў дзве шайбы, трэба было адыгрывацца. Дапускалі сур’ёзныя памылкі ў абароне. І нашы памылкі „Юнацтва“ рэалізавала. Тыя ж памылкі, што дапускаў супернік, мы выкарыстаць не змаглі. Згодны, што апанент своечасова закінуў трэцюю шайбу, як толькі мы зраўнялі лік. Гэты гол нас надламiў. Спрабавалі нешта зрабіць, але адбівалася стомленасць — не было лёгкасці ў абедзвюх каманд. Супернікі нас даціснулі».

Такім чынам адставанне «Нёмана» ад «Юнацтва», якое працягвае ўзначальваць турнірную табліцу, ужо складае 7 ачкоў.

Далей у каманд у чэмпіянаце надыходзіць перапынак, адновіцца ён 10 студзеня. У гэты дзень «Нёман» будзе прымаць «Гомель».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024