У Гродне шукаюць пенсіянерку, якая сышла з дому ў дэпрэсіі

У Гродне ўжо другія суткі працягваюцца ўзмоцненыя пошукі пенсіянеркі, якая пайшла з дому 23 снежня і не вярнулася. Па інфармацыі міліцыі яна апошні час знаходзілася ў дэпрэсіі і прымала антыдэпрэсанты.

Прайшло чатыры дні пасля знiкнення, а ў сваякоў усё яшчэ няма ніякай інфармацыі пра месцазнаходжанне Кацярыны Леанідаўны Андрыенкі 1947 года нарадження. З’яўлялася інфармацыя, што жанчына выказвала намер скончыць жыццё самагубствам, але пасля гэтая інфармацыя адусюль знікла.

Да пошукаў пенсіянеркі падключыліся пошукавыя атрады і звычайныя гараджане.

Прыкметы зніклай: на выгляд 70 гадоў, рост 160−165 см, хударлявага целаскладу, валасы рыжыя фарбаваныя да плячэй, заплеценыя ў хвост, насіла акуляры для зроку.

Была апранута: карычневы паўшубак, юбка чорная ніжэй каленяў, цёмныя боты, пры сабе мела цёмную жаночую сумачку сярэдніх памераў.

Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй — просьба паведаміць па тэлефонах:

Міліцыя: 796 806, 796 807, 8029−7 885 948 або 102

ПСО «ЦентрСпас»: +375 (33) 363−55−77, +375 (33) 380−20−03

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024