Здароўе і спорт

Гродзенскія скейтары апрабавалі вядомыя споты Барселоны

У сярэдзіне снежня два хлопцы з Гродна адправіліся ў Барселону каб апрабаваць сусветнавядомыя месцы для скейтбордынгу. Паездка атрымалася займальнай і па вяртанні яны выпусцілі відэасправаздачу.

Аўтар роліка Улад Парай распавёў Hrodna.life, што мэта пакатацца ў Барселоне была ў яго і ягонага сябра Аляксея Борыса даўно.

«Барселона — мекка скейтбордынгу для ўсёй сусветнай супольнасці. Легендарныя месцы для катання, на якія прыязджаюць людзі з усяго свету ў любы час года, бо надвор’е дазваляе катацца цэлы год».

У Гродне скейтары катаюцца пераважна ля Драмтэатра або каля OldCity — у скейт-парку.

«Каб развіваць культуру скейтбордынгу ў Гродне, трэба пабудаваць талковы скейт-парк, нават па праекце мінскага, які збудавалі ў канцы мінулага лета. Я ўжо не буду казаць пра бетонныя паркі, якіх толькі ў суседнім Беластоку налічваецца тры. Нашаму гораду ёсць куды імкнуцца», — дадаў Улад.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024