У Гродзенскай вобласці павышаны тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі пасажыраў аўтамабільным транспартам, а таксама правоз багажу. Такое рашэнне апублікавана 23 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша TUT.BY.
Кошт праезду на звычайных і хуткасных маршрутах у рэгулярных зносінах складзе 45 капеек за адну паездку, на экспрэсных – 55 капеек. Вырас і кошт правозу на іх ручной паклажы да 45 капеек.
Тарыфы на перавозкі ў маршрутках ўсталёўваюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі самастойна на аснове планавых затрат, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўствам, і прыбытку з улікам кан’юнктуры рынку, разлічанай зыходзячы з нарматыву рэнтабельнасці не больш за 15%. У кіроўцы гарадскіх аўтобусаў і тралейбусаў талончык можна купіць на 5 капеек даражэй.
Праязны ў Гродне на аўтобус ці тралейбус на месяц зараз каштуе 19,08 рублёў, на два віды транспарту – 25,48 рублёў.
Прыгарадныя перавозкі таксама падаражэлі. Так кошт кіламетру на звычайных маршрутах складзе 6 капеек, на хуткасных маршрутах – 8 капеек, на дадатковых рэйсах – 8 капеек, на экспрэсных маршрутах – 9 капеек.
Рашэнне абласнога выканаўчага камітэта ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Каментары