Кіраўніцтва спарткомплексу ў Гродна абвінавачваюць у незаконным атрыманні 400 000 рублёў

КДК Гродзенскай вобласці абвінавачвае кіраўніцтва гродзенскага спартыўнага комплексу ў незаконным атрыманні за 400 000 рублёў, піша «СБ Беларусь сегодня».

Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці правёў праверку аднаго з найбуйнейшых спартыўных аб’ектаў рэгіёну — цэнтральнага спартыўнага комплексу «Нёман». У ходзе яе былі высветлены шматлікія парушэнні патрабаванняў заканадаўства, факты незаконнага атрымання бюджэтных сродкаў, парушэнні парадку выкарыстання бюджэтных сродкаў, а таксама істотныя хібы ў працы з боку кіраўніцтва ўстановы.

Напрыклад, было выяўлена, што ў перыяд з чэрвеня 2013 года па студзень 2015 былым дырэктарам установы былі выкрадзены бюджэтныя сродкі на суму больш за 12 000 рублёў шляхам незаконнага атрымання прэміяльных выплат. Пры фарміраванні штатнага раскладу ўстановы службовымі асобамі не ўлічваліся патрабаванні заканадаўства, што стала прычынай незаконнага атрымання бюджэтных сродкаў на суму больш за 400 000 рублёў.

Акрамя таго, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, ужо цяперашнім дырэктарам неабгрунтавана выплачвалася прэмія блізкім сваякам, якія не былі ў штаце ўстановы, за выкананне асобных відаў будаўнічых работ.

Па выніках праверкі службовыя асобы ўстановы за дапушчаныя парушэнні прыцягнутыя да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці, сумы незаконна атрыманых сродкаў часткова вернутыя ў бюджэт. Па матэрыялах праверкі распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да некалькіх былых службовых асобаў установы.

Падзяліцца
Меткі: праваспорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024