Затрыманне п’янага кіроўцы ў Гродне: ДАІ прыехала не за 40, а за 12 хвілін

20 снежня на hrodna.life з’явілася іфармацыя пра ДТЗ на вуліцы Паўднёвай з удзелам п’янага кіроўцы. Мы паведамлялі, што інспектары ехалі на месца каля 40 хвілін. Інфармацыя аказалася недакладнай, бо сведка лічыў час не з моманту выкліку ДАІ, а з моманту затрымання іншымі кіроўцамі віноўніка ДТЗ.

На наступны дзень на сайце гродзенскай ДАІ з’явілася інфармацыя аб здарэнні. Паведамляецца, што супрацоўнікі ДАІ прыбылі на месца за 12 хвілін. Гэта пацвярджаецца запісам відэарэгістратара патрульнага аўтамабіля.

Як паведаміў AutoGrodno.by старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама Алег Дук, паведамленне аб п’яным кіроўцы на дарозе ў дзяжурную частку паступіла ў 17.04. А ўжо ў 17.19 кіроўца быў у салоне патрульнай машыны.

Cведка здарэння, якi нам прыслаў вiдэа, стаў лічыць час з моманту ДТЗ. Але насамрэч ДАІ выклікалі пазней. Таму ў яго і атрымалася 40 хвілін.

Просім прабачэння за дэзінфармацыі ў чытачоў hrodna.life і ДАІ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024