Горад

Сапраўдных зялёных хопіць на ўсіх. Гродзенскі лясгас пачаў нарыхтоўку навагодніх елак

Каб елка змагла ўпрыгожыць навагодні інтэр'ер, ёй трэба расці каля 6−8 гадоў. Такога ўзросту дрэўцы маюць вышыню да 2-х метраў. Вырошчваюцца яны на адмысловых «навагодніх» плантацыях. Ад 20 снежня Гродзенскі лясгас пачаў нарыхтоўку навогодніх елак, а з 21-га дрэўцы паступілі ў продаж.

Ад самага ранку працуюць на плантацыях

Каб забяспечыць елачныя базары таварам, брыгады ад самага ранку пачынаюць працу на навагодніх плантацыях. Тут можна пілаваць усе дрэўцы, але Дзмітрый Кулік, майстар лесу Нёманскага лясніцтва, кажа, што стараюцца выбіраць прыгажэйшыя, тыя, што маюць лепшы таварны выгляд.

Калі з усяе дзялянкі спілуюць прыдатныя дрэўцы, то гэта месца звычайна адводзіцца «пад лес». У такіх умовах «нетаварныя» елкі працягваюць расці сярод астатніх дрэваў. Гадоў праз 50−70 яны могуць выкарыстоўвацца ўжо ў якасці таварнай драўніны. Такім чынам, шкоды для лесу ад навагодніх плантацый няма.

1000 елак з Нёманскага лясніцтва

У Нёманскім лясніцтве плантацыі навагодніх елак займаюць каля пяці гектараў. За пераднавагодні час адсюль прывозяць у горад прыкладна тысячу ялінак. Цана елак залежыць ад вышыні.

Дрэўца да 1 метра каштуе 8,5 рублёў, ад 1 да 2 метраў - 11 рублёў, 2 — 3 метры — 16,5 рублёў.

У лясгасах на Суворава і Фестывальнай набыць можна не толькі зрэзаныя дрэўцы, але і елкі ў кадках.

Кошт дрэўца ў кадцы складае 25 рублёў.

Сёлета нарыхтоўка ялінак будзе працягвацца да 30 снежня. Попыт на зрэзаныя дрэўцы ёсць і пазней, удакладніў ляснічы Сяргей Русак — на Каляды імі ўпрыгожваюць праваслаўныя храмы.

Тыя дрэўцы, што не знойдуць свайго пакупніка, пойдуць на перапрацоўку ў шчэпкі і будуць выкарыстаны як паліва. Паслясвяточным зборам і ўтылізацыяй праданых елак лясгас не займаецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024