Здароўе і спорт

Гродзенскія школьнікі сталі лепшымі ў спаборніцтвах «300 талентаў для Каралевы»

Прадстаўнікі Гродзеншчыны з вялікім адрывам сталі лепшымі сярод 300 фіналістаў спаборніцтваў «300 талентаў для Каралевы», што прайшлі 16 снежня ў спартыўным манежы БДУ ў Мінску. Каралева, пра якую згадваюць у назве, гэта лёгкая атлетыка — каралева спорту.

У фінале дзеці спаборнічалі ў эстафетным і бар’ерным бегу, скоках і кіданні набіўнога мяча. Прызёраў вызначалі ў кожным відзе спаборніцтваў і ў кожнай з трох узроставых катэгорый. Камандную перамогу атрымалі школьнікі Гродзеншчыны, на другім месцы каманда Мінска, на трэцім — Віцебскай вобласці.

Каляднае спартовае мерапрыемства называюць добрым стартам для будучых спартсменаў і адначасова сацыяльным праектам, бо таленавітых удзельнікаў шукалі па ўсёй Беларусі.

Цягам некалькіх месяцаў у школах пратэсціравалі больш за 200 тысяч вучняў 2−4 класаў. Лепшыя прайшлі ў наступны этап у абласных цэнтрах, а пасля былі сфармаваныя зборныя рэгіёнаў - 42 найлепшыя школьнікі ў кожнай.

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі ў падарунак наборы: майку, шорты, заплечнік, шакалад, спартыўны дзённік і ручку, бранзалет, мяккую цацку, медалі і сертыфікат удзельніка ад Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, настольную гульню ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта і салодкі прыз ад Міністэрства адукацыі.

Узнагароджвалі юных таленавітых школьнікаў вядучыя спартсмены краіны, а таксама прэзідэнт Еўрапейскай атлетычнай асацыяцыі Свен Арнэ Хансэн.

Падзяліцца
Меткі: дзеціспорт

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024